У беларускім футболе зафіксаваны незвычайны казус

Незвычайны казус зафіксаваны ў беларускім футболе. У 16-м туры чэмпіянату Беларусі ў першай лізе ў складзе трох клубаў – мінскай “Зоркі”-БДУ, гродзенскага “Дынама-Белкард” і пінскай “Хвалі” – на поле выйшлі дыскваліфікаваныя футбалісты.  За гэтае парушэнне кантрольна-дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола ўсім тром камандам залічыў тэхнічныя паражэнні. Рашэнне справядлівае, але яно адразу ж набыло анекдатычнае адценне.

Справа ў тым, што “Зорка”-БДУ і “Хваля” гулялі паміж сабой. Атрымліваецца, што абедзьве каманды ў матчы прайгралі з аднолькавым лікам 0:3, паведамляе газета “СБ”.