У беларускім парламенце створаць групу па Абхазіі і Паўднёвай Асеціі
Працоўная група па разглядзе пытання аб прызнанні ці непрызнанні Паўднёвай Асеціі і Абхазіі будзе створана ў Палаце прадстаўнікоў.
Такое рашэнне дэпутаты прынялі сёння ранкам. Плануецца, што ў групу ўвойдуць прадстаўнікі абедзвюх палат парламента.
Таксама было вырашана накіраваць дэпутатаў у Грузію, Паўднёвую Асецію і Абхазію для вывучэння сітуацыі, аналізу дакументаў і ацэнкі ўплыву міжнароднай супольнасці на сітуацыю.
Паездка запланаваная на 17-20 лістапада.
Акрамя таго нашы парламентарыі маюць намер сустрэцца з расійскім дэпутатамі, інфармуе “Інтэрфакс-Захад”.