У Белавежскую пушчу ладзілі сэкс-туры для расіян
Нацыянальны парк "Белавежская пушча", які падпарадкоўваецца Кіраўніцтву справамі прэзідэнта, выкарыстоўваўся для правядзення сэкс-тураў. Да такіх высноваў прыйшлі беларускія праваахоўнікі, калі расследавалі крымінальную справу мінскага сутэнёра.
Як паведамляе інтэрнэт-газета Naviny.by, 27-гадовага жыхара сталіцы вінавацяць у арганізацыі на тэрыторыі Нацыянальнага парку сэкс-тураў для грамадзян Расіі. Пакуль гаворка ідзе пра інтымныя паслугі, аказаныя ў перыяд са снежня 2008 года па лістапад 2009-га. Пад кіраўніцтвам сутэнёра знаходзілася амаль два дзясяткі беларускіх прастытутак.
У парк ёсць чатыры камфартабельныя гатэлі з саўнамі ды іншымі месцамі адпачынку. Пасля агляду вальераў з зубрамі ды экскурсіі па рэзідэнцыі Дзеда Мароза расійскім турыстам было дзе прыемна правесці час.
Арганізатару сэкс-тураў пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад сямі да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці. У праваахоўнікаў ёсць падставы меркаваць, што сутэнёр дзейнічаў не ў адзіночку. Але глыбока капаць у такіх інтымных справах — сабе даражэй, канстатуюць Naviny.by.