У Белдзяржстрах звярнуліся 268 пацярпелых ад залевы 24 ліпеня ў Мінску

Па стане на 11 гадзін 31 ліпеня 2009 года ў Белдзяржстрах з нагоды страты або пашкоджання маёмасці ў выніку залеваў 23-24 ліпеня ў Мінску звярнуліся 268 чалавек. 153 з іх — з нагоды пашкоджання транспартных сродкаў, як паведамляе прэс-служба арганізацыі. Страхоўшчыкі па-ранейшаму чакаюць, што лічба зваротаў да іх будзе павялічвацца.