У "Белдзяржстрах" звярнуліся амаль 190 пацярпелых ад мінскай залевы

У Белдзяржстрах з нагоды страты або пашкоджання маёмасці ў выніку залеваў 23-24 ліпеня ў Мінску звярнуліся ўжо 189 чалавек.  Больш за 100 з іх, а менавіта 106 звярнуліся да страхаўшчыка з нагоды пашкоджання транспартных сродкаў, інфармуе прэс-служба арганізацыі. Белдзяржстрах чакае, што колькасць зваротаў будзе павялічвацца.

Разам з тым, арганізацыя звяртае ўвагу на тое, што шкода, нанесеная стыхіяй, не пакрываецца па дамовах абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў.


Фота — Радыё Свабода