У Бельгіі кіроўцаў абавязалі прышпільваць рамянямі бяспекі сабак

У Бельгіі гаспадароў сабак абавязалі прышпільваць іх рамянямі бяспекі ў машыне.  Супрацоўнікі Бельгійскага інстытута бяспекі вулічнага руху лічаць, што “непрышпіленыя сабакі ў машыне ўяўляюць сабой небяспеку для кіроўцы, таму што яны адцягваюць яго ўвагу і ствараюць перашкоды падчас руху”.

Таксама паведамляецца, што ў выпадку аварыі сабакі “становяцца некіруемымі і могуць параніць пасажыраў”.

Дарэчы, правілы дарожнага руху ў Бельгіі пакуль не ўтрымліваюць інструкцый у справе жывёлаў, аднак там ёсць згадка, што груз, які знаходзіцца ў машыне, мусіць быць замацаваны. Бельгійскія эксперты лічаць, што гэта можа адносіцца і да сабак.

РИА “Новости”