У Бельгіі праходзяць датэрміновыя парламенцкія выбары
Датэрміновыя парламенцкія выбары праходзяць у нядзелю ў Бельгіі. Неабходнасць іх выкліканая крызісам у адносінах фламандскай і валонскай частак краіны. У прыватнасці, так і не было дасягнута згоды наконт рэформы дзяржаўнага ладу. Як інфармуе БЕЛТА, эксперты не выключаюць, што партыя прыхільнікаў незалежнасці Фландрыі (фламандскай часткі) можа набраць у сваім рэгіёне да 25% галасоў. Фаварытам у Валоніі лічыцца Сацыялістычная партыя, якой эксперты прагназуюць 30%.
Адзначым, што напярэдадні парламенцкія выбары прайшлі ў Славакіі. Паводле папярэдніх звестак, больш за палову галасоў на іх атрымалі апазіцыйныя правацэнтрысцкія партыі.
Адзначым, што напярэдадні парламенцкія выбары прайшлі ў Славакіі. Паводле папярэдніх звестак, больш за палову галасоў на іх атрымалі апазіцыйныя правацэнтрысцкія партыі.