У Бельску Падляскiм i Гайнаўцы прайшлі вечары знаўцаў беларускай мовы

У Польшчы ў гарадках Бельску Падляскiм i Гайнаўцы прайшлi ўрачыстыя вечары выпускнiкоў агульнаадукацыйных лiцэяў з дадатковым навучаннем беларускай мовы. 
Сёлета Гайнаўскi лiцэй, якi, дарэчы, заняў летась 30-е месца ў рэйтынгу лiцэяў Польшчы, заканчвае навучанне 120 вучняў. У Бельскiм лiцэi беларускую мову ў пяцi выпускных класах вывучаюць 164 вучнi, а сам лiцэй у рэйтынгу знаходзiцца на 45-ым месцы.

Вечары знаўцаў беларускай мовы атрымалi назву "Сто дзён" i праводзяцца штогод напярэдаднi выпускных экзаменаў. Днямi ў госцi да навучэнцаў завiталi былыя выпускнiкi лiцэяў, кiраўнiкi органаў мясцовага самакiравання.

Сярод ганаровых гасцей былі і беларускія дыпламаты, якія перадалi лiцэям бiблiятэчкi (па 100 кнiг) вучэбна-метадычнай лiтаратуры, інфармуе газета “Звязда”.