У Берліне адбылася сустрэча дыпламатаў, прысвечаная пазіцыі Ірана

У Берліне адбылася сустрэча дыпламатаў з пяці сталых чальцоў Совета бяспекі ААН і Нямеччыны, прысвечаная пазіцыі Ірана на перамовах па яго ядзернай праграме. Пакуль няма інфармацыі, ці прынятыя нейкія рашэнні. Прэс-служба міністэрства замежных справаў Нямеччыны сцвярджае, што на перамовах не разглядаўся новы пакет санкцыяў у дачыненні Ірана, нягледзячы на ранейшыя звесткі ў СМІ.

Замест санкцыяў удзельнікі абмяркоўвалі папярэднія перамовы адказнага за знешнюю палітыку ЕС Хаўера Саланы з сакратаром Савета бяспекі Ірана Алі Ларыджані. Яна адбудзецца ў сярэдзіне траўня.

Нагадаю, што папярэдняя іх сустрэча была безвыніковай, Салана заявіў, што Іран не мае намеру выконваць патрабаванні заходніх краінаў і зварочваць працы па ўзбагачэнні урана.