У Берліне рыхтуецца III Кангрэс новай беларускай дыяспары
24-28 лістапада ў Берліне адбудзецца вялікая штогадовая сустрэча маладых беларусаў і беларускай дыяспары. Паўдзельнічаць у ёй можа кожны. Павал Марозаў, арганізатар кангрэсу, кажа, што асноўная ідэя кангрэсу - даць магчымасць сустрэцца маладым актыўным беларусам з розных кропак зямнога шара, штосьці разам задумаць і рэалізаваць. Трэці кангрэс мае адбыцца пад назвай "Перспектывы для змен у Беларусі: што мы можам зрабіць з гэтай нагоды".
Марозаў: "У гэтым кангрэсе мы паспрабуем засяродзіцца на будучыні, на тым, як магчыма нашаму пакаленню ўдзельнічаць у працэсе мадэрнізацыі Беларусі, які пачнецца непазбежна ці пры Лукашэнке, ці ўжо без яго".
Да ўдзелу запрашаюцца як прадстаўнікі беларускага замежжа, так і беларусы, якія пастаянна жывуць на радзіме - усяго да 50 удзельнікаў.
Калі вы хочаце прыняць удзел у Кангрэсе, то можаце запоўніць электронную анкету да 5 кастрычніка 2010 года. Вынікі адбору будуць абвешчаныя пасля 10 кастрычніка 2010 года.