У Бешанковічах вучні 9 класа абрабавалі ўласную школу

У апошнюю ноч зімовых вакацыяў невядомыя забраліся ў памяшканне адной з сярэдніх школ у Бешанковічах і з сейфа у кабінеце дырэктара скралі 797 тысяч рублёў.
Міліцыянты высветлілі, што школу абакралі два вучні 9 класа. Яны падабралі ключы да дзвярэй кабінета, а сейф зачынены не быў.

Абодва 15-гадовыя хлопцы ўжо стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, і раней былі судзімыя за крадзеж. Частку грошай яны паспелі патраціць.