У бібліятэкі трапіла беларускае выданне дакументаў ІІ Ватыканскага сабору

Дакументы Другога Ватыканскага сабору — гэта асноўныя законы, якімі кіруецца каталіцкі касцёл з сярэдзіны 60-гадоў мінулага стагоддзя. Першы пераклад на беларускую мову асноўных дакументаў каталіцкай царквы быў ініцыяваны мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам. Спачатку беларускі варыянт выдання презентавалі ў Міждыяцэзыяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску. Потым зборнікі перадалі ў пінскія бібліятэкі.