У бліжэйшую сераду ў Беларусі не будуць працаваць рынкі

У пятніцу ў Міністэрстве эканомікі засядала працоўная група па рашэнні праблемных пытанняў прадпрымальнікаў, паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”.
Аднак самі ІПэшнікі на мерапрыемстве не прысутнічалі. Лідэры прадпрымальніцкага руху пасля мітынгу 10 снежня былі асуджаныя ад 10 да 15 сутак, што не дазволіла ім прыняць удзел у абмеркаванні.

У сераду, 19 снежня, ІП плануюць правесці агульнанацыянальны страйк. Галоўнае патрабаванне — адмена прэзідэнцкага ўказу, які забараняе прадпрымальнікам наймаць на працу людзей, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі.

Пры гэтым па ранейшаму застаецца колькаснае абмежаванне працаўнікоў — не больш за тры чалавекі.