У бліжэйшыя месяцы беларускае малако не трапіць на еўрапейскі рынак
Еўрасаюз яшчэ не даў канчатковага заключэння, але ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання яго чакаюць з аптымізмам Беларуска-расійская малочная вайна працягваецца. З-за расійскіх санкцыяў мы можам згубіць каля 1 мільярда долараў гадавога прыбытку. Па версіі расійскага боку — беларускае малако не адпавядае іх стандартам. А многія беларусы лічаць, што гэта чарговая палітычная справа, як напрыклад з расійскім газам. Адзіная альтэрнатыва для Беларусі ў гэтай сітуацыі — выкарыстаць сітуацыю і павярнуць на Захад не толькі сваю эканоміку, але і палітыку.
Яшчэ напярэдадні пачатку "малочнай вайны" Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання распаўсюдзіла інфармацыю, што Беларусь ужо звярнулася да Еўрасаюза, каб атрымаць дазвол на экспарт малака ў Еўропу. Аднак як высветліла Еўрарадыё, гэтая альтэрнатыва не зусім рэальная. Эксперты кажуць, у бліжэйшай будучыні беларускае малако не трапіць на еўрапейскі рынак.
Па звестках з Міністэрстваў сельскай гаспадаркі і харчавання краін ЕС, атрымаць дазвол на экспарт малака ў Еўрасаюз не так проста.
Па-першае, краіна павінна выконваць усе ветэрынарныя патрабаванні. Сюды ўваходзяць адпаведны ўзровень хваробаў сярод кароваў, сродкі барацьбы з гэтымі хваробамі і г.д. Ветэрынарнага дазволу ад Еўрасаюза наша краіна пакуль не атрымала.
Па-другое, малочныя заводы, якія збіраюцца экспартаваць сваю прадукцыю, таксама павінны атрымаць еўрапейскі сертыфікат. Вытворчы працэс у іх павінен адпавядаць усім стандартам чысціні і гігіены.
Толькі пасля гэтага нашая краіна можа спадзявацца, што беларускае малако прымуць на Захадзе. Аднак, акрамя сертыфікатаў, трэба будзе яшчэ знайсці гандлёвых партнёраў. А яны, у сваю чаргу, будуць правяраць якасць гатовага прадукта. Як бачна, гэта вельмі доўгі працэс. Паводле меркавання экспертаў, для таго, каб атрымаць магчымасць экспарту малака ў Еўрасаюз, нашай краіне спатрэбіцца ў лепшым выпадку 3-4 месяцы.
Аднак настрой беларускай Ветэрынарнай службы па гэтым пытанні значна больш аптымістычны. Па словах начальніка Галоўнага упраўлення ветэрынарыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Пятра Антановіча, эксперты з Еўрасаюза ўжо праверылі 3 беларускія прадпрыемствы:
Пётр Антановіч: “Нас праверыў, напрыклад, Еўрасаюз, 3 малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы — "Савушкін прадукт", "Санта-Брэмар" і Бярозаўскі масласырзавод — і зрабіў некалькі заўваг. Зараз мы чакаем ад іх рашэння. Калі яны вырашаць, то наша малако будзе адпавядаць еўрапейскім стандартам”.
Пётр Антановіч кажа, што заўвагі экспертаў з Еўрасаюза па працэсе прадукцыі мелі арганізацыйны характар, а ў цэлым з беларускім малаком усё добра. Еўрасаюз жа на прыкладзе 3 прадпрыемстваў правяраў агульны падыход да кантролю якасці ў нашай краіне. Пасля таго, як тры правераныя прадпрыемствы выправяць свае недахопы ў прадукцыі, дазвол на экспарт малака атрымаюць усе малочныя прадпрыемствы Беларусі, самаўпэўнена кажа Пётр Антановіч.
Пётр Антановіч: “Калі прайдуць гэтыя 3 прадпрыемствы, будзе ацэнена пазітыўная праца ўсёй рэспублікі. Калі будзе станоўчы адказ, то еўрапейскі рынак адчыніцца не толькі для гэтых 3 прадпрыемстваў, але і для іншых”.
Аднак еўрапейскія эксперты не глядзяць на гэта так аптымістычна. У інспекцыі па якасці пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі таксама згаджаюцца, што пра экспарт беларускага малака ў Еўрасаюз казаць яшчэ рана. Перш за ўсё, трэба дачакацца рашэння Еўрасаюза, кажа начальніца гэтай інспекцыі Ганна Хатэнка.
Ганна Хатэнка: “Канчатковага рашэння Еўрасаюза яшчэ няма, таму каментаваць гэтае пытанне заўчасна”.
Фота — segodnya.ua