У Бранскай вобласці загарэлася пасля ДТЗ беларуская фура
Аўтамабіль MAN, які належыць аднаму з прадпрыемстваў Беларусі, уразаўся ў "КАМАЗ" у Жукоўскім раёне 27 студзеня, паведамляе прэс-служба Галоўнага упраўлення МНС Расіі па Бранскай вобласці. Адразу пасля сутыкнення загарэлася кабіна фуры. Пакуль кіроўца выклікаў пажарнікаў і міліцыю, салон яго машыны выгарэў амаль цалкам. Шматтонная партыя сухога малака, якую перавозіў аўтамабіль, не пацярпела, паведамляе "Наш Бранск.ru".