У Брэсце адбылася аварыя з удзелам шасці аўтамабіляў
Дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам шасці аўтамабіляў адбылося ў Брэсце. 29-гадовы жыхар абласнога цэнтру, які кіраваў аўтамабілем "БМВ-525", парушыў правілы абгону на перакрыжаванні і сутыкнуўся з "Аудзі-А-6". У выніку ўдара "БМВ" вынесла на паласу сустрэчнага руху, дзе ён
сутыкнуўся з яшчэ некалькімі аўтамабілямі, якія стаялі на міні-стаянцы.
ДАІ паведамляе, што на шчасце ніхто з людзей не пацярпеў. Высветлілася, што віноўнік аварыі знаходзіўся за рулём без права кіравання аўтамабілем.
БелаПАН
ДАІ паведамляе, што на шчасце ніхто з людзей не пацярпеў. Высветлілася, што віноўнік аварыі знаходзіўся за рулём без права кіравання аўтамабілем.
БелаПАН