У Брэсце адкрыўся помнік сёмаму прэм'ер-міністру Ізраіля (фота)

Адкрыццё помніка палітычнаму дзеячу Ізраіля прымеркавана да 100-годдзя са дня яго нараджэння. Усталяваны ён побач з домам, дзе да 1939 года знаходзілася габрэйская гімназія, у якой і навучаўся будучы нобелеўскі лаўрэат прэміі міра 1978 года.

Ініцыятарамі ўстаноўкі помніка сталі мясцовыя сябры Саюза беларускіх габрэйскіх грамадскіх суполак і аб'яднанняў. Пляцоўка бронзавага бюсту аформлена ў выглядзе пяціканцовай зоркі Давіда.