У Брэсце актывісты "Гавары праўду!" адзначылі ўгодкі Грунвальдскай бітвы

Брэстскія актывісты кампаніі "Гавары праўду!" правялі шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 600-годдзю Грунвальдскай бітвы, паведамляе БелаПАН. Быў праведзены круглы стол, на якім абмяркоўвалі гістарычнае значэнне гэтай падзеі. Таксама актывісты кампаніі ўсклалі кветкі да скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай гісторыі Брэста. Там ёсць і скульптура Вітаўта вялікага — князя ВКЛ, які разам з польскім каралём Ягайлам кіраваў пры Грунвальдзе аб'яднаным войскам.