У Брэсце бетонная пліта ўпала з балкона чацвертага паверху
Жалезабетонная пліта ўпала з балкона чацвёртага паверху адной з шматпавярховак брэсцкага мікрараёна “Усход”. Панэль аддзяляла кватэру ад вуліцы – выконвала функцыі парапета. Відавочцы распавядаюць, што незадоўга да абвау пад балконамі гуляліся дзеці. Пасля падзення пліта вагай больш за 50 кілаграмаў раскалолася напалам, пакінуўшы пад сабою невялікую варонку.
Аварыйнасць гэтага і яшчэ некалькіх балконаў была дыягнаставана некалькі тыдняў таму падчас агляду жылога фонду. Рамонт аварыйных канструкцый быў запланаваны на першыя дні чэрвеня.
Нагадаем, што гэта далёка не першы выпадак абвальвання канструкцый жылых будынкаў на Брэстчыне. Некалькі гадоў таму ў Кобрыне ў выніку абвала балкона загінулі людзі. Увосень мінулага года зваліўся балкон у Маларыце, і людзі цудам не пацярпелі.
“Вечерний Брест”