У Брэсце БНФ з-за арыфметычнай памылкі скардзіцца на працу гарвыбаркаму

Публікацыя з'явілася на сайце Брэсцкага аблвыканкаму 20 лютага пасля паседжання гарадской выбарчай камісіі. Памылка ўсяго ў адну лічбу стала нагодай для скаргі ў вышэйшыя інстанцыі.



Са словаў старшыні Брэсцкай абласной філіі партыі БНФ Дзмітрыя Шыманскага, у гэтай сітуацыі яго больш хвалюе кампетэнцыя супрацоўнікаў выбарчай камісіі, якія нават на такой пачатковай стадыі сваёй працы блытаюцца ў падліках:



"Пужае тое, што элементарныя правілы матэматыкі, якія не спрацоўваюць у выбарчай камісіі, у дадзеным моманце могуць гэтак жа сама не спрацаваць пад час падліку галасоў выбаршчыкаў, што значна больш небяспечна, бо гэта скажае вынікі галасавання нашых грамадзян. І таму мы звяртаем увагу вышэйшай камісіі і Брэсцкага гарвыканкаму на
хібы, якія інснуюць у гарадской выбарчай камісіі, і просім іх выправіць".



Заяўнікі просяць спыніць паўнамоцтвы сябраў Брэсцкай гарадской выбарчай камісіі, якія адказныя за прадстаўленне несапраўдных звестак і іх апублікаванне. Таксама  сярод патрабаванняў сябраў БНФ — абвяржэнне несапраўдных звестак па колькасці кандыдатаў.