У Брэсце дазволілі карыстацца піратэхнікай толькі на навагоднія святы

У Брэсце дазволілі выкарыстоўваць піратэхнічныя вырабы толькі падчас навагодніх святаў — з 1 снежня па 15 студзеня. Калі пітарды і феерверкі будуць выкарыстоўвацца ў іншы час — гэта можа быць кваліфікавана як парушэнне грамадскага спакою і цягнуць за сабой штраф альбо папярэджанне.

У міліцыі нагадалі, што рэалізуемая піратэхнічная прадукцыя павінна абавязкова мець адпаведны сертыфікат, дазвол на рэалізацыю на тэрыторыі краіны, а таксама інструкцыю па выкарыстанні на рускай ці беларускай мовах.

Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст