У Брэсце грунтавыя воды падтапілі 200 прыватных падворкаў
У Брэсце падтопленыя 200 падворкаў прыватных дамоў. Прычынай стаў пад'ём грунтовых водаў, інфармуе БелаПАН. Брэсцкім выратавальнікам інфармацыя пра падтапленне паступіла 21 лістапада ў 12.05. З-за падвышэнні ўзроўню грунтовых водаў апынуліся падтопленымі 200 падворкаў і скляпоў на сямі вуліцах. У тым ліку на Новазаводскай, Навасёлкаўскай, Новазадворскай, Нарачанскай, Прасторнай, Крыштальнай і Петрапаўлаўскай.
21—22 лістапада на месцы здарэння працавала выратавальная тэхніка. Вада з падворкаў і скляпоў адпампаваная.
21—22 лістапада на месцы здарэння працавала выратавальная тэхніка. Вада з падворкаў і скляпоў адпампаваная.