У Брэсце хочуць пабіць рэкорд Расіі па кіданні валёнка

Рэкорд Расіі па кіданні валёнка збіраюцца пабіць у Брэсце. Пра гэта паведамілі арганізатары свята провадаў зімы “Масленіца”. Яно ладзілася 7 лютага і працягнецца ў нядзелю, 14-га.  Рэкорд мае з'явіцца ў гарадскім парку культуры і адпачынку. Трэба толькі кінуць валёнак далей, чым на 42 метры.

Можна зрабіць гэта, пад’еўшы на “Мядовым кірмашы” ў кінатэатры “Беларусь” расійскага мёду, прывезенага аж з-пад Алтаю. "Допінг-пробы" праводзіцца не будуць, сцвярджаюць арганізатары свята.