У Брэсце легкавік сёння пратараніў пасажырскі аўтобус (фота)

Паводле папярэдняй версіі, кіроўца аўтамабіля "Мерседэс-Бэнц" не саўладаў з кіраваннем, у выніку чаго машына сутыкнулася з рэйсавым аўтобусам, які спыніўся на прыпынку. І легкавік, і аўтобус атрымалі пашкоджанні. Траўму атрымала адна пасажырка аўтобуса, а таксама кіроўца і двое пасажыраў аўтамабіля, якіх выратавальнікі вызвалялі з салона з дапамогай спецінструментаў.

Усе пацярпелыя шпіталізаваныя, інфармуе прэс-служба МНС.

Фота — МНС