У Брэсце медыкі, выратавальнікі і памежнікі лакалізавалі свіны грып
Сумесныя дзеянні па лакалізацыі свінога грыпу адпрацоўвалі медыкі, выратавальнікі, памежнікі і мытнікі ў Брэсце. Паводле легенды, яго прыкметы былі заўважаныя ў беларускага бізнэсмена, які прыехаў у горад на асабістым аўтамабілі з Варшавы. Высветлілася, што ў польскую сталіцу ён прыляцеў з ЗША, дзе і мог заразіцца віруснай інфекцыяй. "Хворага" падчас аказання дапамогі "лакалізавалі", была праведзеная дэзынфекцыя тэрыторыі і транспартнага сродку.
Газета "Рэспубліка" нагадвае, што захворванняў на свіны грып, які патрапіў ужо ў сорак краін свету, у тым ліку ў Польшчу, у Беларусі не зафіксавана.
Газета "Рэспубліка" нагадвае, што захворванняў на свіны грып, які патрапіў ужо ў сорак краін свету, у тым ліку ў Польшчу, у Беларусі не зафіксавана.