У Брэсце міліцыя разагнала масавую бойку, затрыманыя 30 чалавек

30 чалавек былі затрыманыя ў брэсцкім гарадскім парку, 14 з іх - непаўналетнія. Міліцыя здолела перашкодзіць пачатку масавай бойкі, у якой збіраліся паўдзельнічаць каля 200 маладых людзей.  Як паведамляе тэлеканал ОНТ, высвятлялі адносіны прадстаўнікі розных нефармальных плыняў ("фашысты" і "антыфашысты"). Міліцыянты з'явіліся своечасова і аператыўна затрымалі найбольш актыўных маладых людзей.

Паведамляецца, што большаць іх былі ў стане алкагольнага ап'янення. Пасля прафілактычнай гутаркі міліцыя ўсіх затрыманых адпусціла.