У Брэсце мужчына ў масцы абрабаваў філіял банка

Філіял "Беларусбанка" абрабаваў учора вечарам у Брэсце мужчына ў масцы. Ён пагражаў прадметам, падобным на пісталет, і завалодаў 2,3 тыс. расійскіх рублёў, пасля чаго ўцёк.
З дапамогай службовага сабакі міліцыянты затрымалі 42-гадовага мужчыну, рабочага Беларускай чыгункі. Распачатая крымінальная справа.

БЕЛТА нагадвае, што ўвечары 28 снежня была здзейсненая спроба абрабавання філіяла "Беларусбанка" ў Гомелі. 25-гадовы мужчына пагражаў пісталетам і патрабаваў аддаць яму грошы. Аднак адна з супрацоўніц паспела націснуць трывожную кнопку, таму рабаўнік быў аператыўна затрыманы міліцыяй.