У Брэсце на плакаце Лукашэнкі ад рукі паправілі дату яго народзінаў (фота)
У Брэсце на пікеце па збору подпісаў за Аляксандра Лукашэнку на плакаце ад рукі паправілі дату яго народзінаў. Пікет праходзіў насупраць Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта, каля рынка “Юбілейны”.
Дата народзінаў патэнцыйнага кандыдата на прэзідэнцтва папраўленая: адзінка ў даце "31 жніўня" пераробленая ад рукі на нуль. Зборшчыцы подпісаў адмаўляліся даваць якія-небудзь каментары на гэты конт, матывуючы таямніцай прыватнага жыцця.
Нагадаем, што ў дакумэнтах Аляксандра Лукашэнкі, пададзеных у Цэнтрвыбаркам, пазначаны дзень народзінаў — 30 жніўня 1954 года. І гэта нягледзячы на тое, што сёлета дзяржаўныя СМІ паведамілі, што кіраўнік дзяржавы святкаваў дзень народзінаў 31-га чысла.
Глядзі таксама на тэму: Гамяльчанін просіць адклікаць яго подпіс за Лукашэнку