У Брэсце не хочуць вучыцца на журналістаў бясплатна і завочна

Ні адзін абітурыент не схацеў бясплатна і завочна вучыць новую спецыяльнасць “журналістыка” ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце. Пра гэта паведаміў Еўрарадыё адказны сакратар прыёмнай камісіі ўніверсітэта Сяргей Севярын. Севярын: "Конкурс на журналістыку на дзённае бюджэтнае навучанне (10 месцаў) склаў два з паловай чалавекі. Платнае мы закрылі цалкам, на 15 месцаў пададзена 15 заяваў. На завочным навучанні сярод “платнікаў” на 19 месцаў пададзена 12 заяваў. На бясплатнае конкурс не адбыўся: на 6 месцаў няма ніводнай заявы".
 
Нагадаем, летась ідэалагічны аддзел Брэсцкага аблвыканкама ўстурбаваўся з-за праблемы нястачы кадраў у афіцыйных раённых газетах на Брэстчыне. Маўляў, выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта не хочуць ехаць у “глыбінку”, і трэба рыхтаваць журналістаў на месцы.