У Брэсце падчас дэмантажу будынка загінуў 22-гадовы выратавальнік

Няшчасны выпадак здарыўся падчас дэмантажу будынка ў Брэсце.

Падчас працаў на 14-м паверсе гасцініцы, якую збіраюцца перабудаваць, былі прыцягнутыя выратавальнікі. Пажарнага, які стаяў на адкрытай пляцоўцы, зачапіла жалезабетоннай канструкцыяй, якую падымаў кран.

У выніку выратавальнік упаў на гаўбец з 12-га паверха і ад атрыманых траўмаў памёр на месцы. Гэтае здарэнне цяпер расследуе пракуратура, паведамляе БелаПАН.