У Брэсце паштавікоў прымусілі выпісаць газету адміністрацыі прэзідэнта

Адна з супрацоўніц брэсцкай пошты пацвердзіла інфармацыю, што ў гэтым ведамстве абавязваюць падпісвацца на друкаваны орган адміністрацыі прэзідэнта - газету "Советская Белоруссия".
"Ну выпісваем. Дык і ў другіх ведамствах падпісваюць. Яна называецца "кантралюемая", - кажа паштарка. - Што гэта значыць? Ну гэта газеты, якія абавязкова мусяць быць у падпісцы".

Паводле інфармацыі з адміністрацыі Брэсцкага аддзялення "Белпошты", аклады ў паштовых работнікаў без стажу ад 250 тысяч беларускіх рублёў у месяц, пры стажы ў дваццаць гадоў - каля 500 тысяч. Інфармацыю пра абавязковую падпіску на “СБ” там рашуча абверглі.
 
Нагадаем, што наклад “СБ” складае 400 тыс. асобнікаў.