У Брэсце паставілі статую дыназаўра са старых аўтазапчастак (фота)
Незвычайная статуя з'явілася на станцыі тэхабслуговання каля Варшаўскага рынка.
Дыназаўр зроблены цалкам са старых аўтамабільных запчастак, паведамляе партал "Віртуальны Брэст".
На каркас з абрэзкаў жалезных прутоў невядомыя аўтары проста прымацавалі аўтазапчасткі. А з адкрытай пашчы монстра струменіцца кроў. Стваральнікі імітавалі не толькі ніжнія, але і верхнія канечнасці дыназаўра.
Мяркуючы па ўсім, невядомыя аўтары увасобілі тыраназаўра — род драпежных дыназаўраў канца крэйдавага перыяду.

Фота — virtual.brest.by