У Брэсце прайшла акцыя салідарнасці з Саюзам палякаў у Беларусі

У Брэсце 19 лютага прайшла акцыя салідарнасці з неафіцыйным Саюзам палякаў у Беларусі (СПБ), паведамляе агенцтва “БелаПАН”. Акцыя адбылася з 18:00 да 18:30 ля помніка Адаму Міцкевічу на аднайменнай вуліцы. У ёй узялі ўдзел каля 20 чалавек. Па словах адной з удзельніц акцыі Ірыны Лаўроўскай, ля помніка быў зачытаны зварот салідарнасці і падтрымкі СПБ "у справе барацьбы за годнасць, праўду і канстытуцыйныя правы грамадзян Беларусі".

"На гэтай зямлі нашы продкі жылі адвеку, і адвеку імкнуліся будаваць добрыя адносіны паміж сабою і з суседзямі. Незалежна ад рэлігіі, незалежна ад канфесіі разам ваявалі за вашу і нашу свабоду. Сёння гэтая барацьба працягваецца і не скончыцца, пакуль Беларусь не стане насамрэч вольнай і незалежнай", — гаворыцца ў звароце.

Як адзначыла Лавровская, пад дакументам паставілі подпісы ўсе ўдзельнікі акцыі. Зварот накіраванае ў адрас старшыні СПБ Анжалікі Барыс.