У Брэсце прайшла калядная этна-вечарына (фота)
Брэстаўчане разам з беларускімі фолк-гуртамі 10 снежня адсвяткавалі каляды.
"Зюзя-фэст" праходзіць у горадзе над Бугам ужо ў другі разам. Сёлета на мерапрыемстве выступілі мясцовы фолк-гурты Gad Goddeu і TerraKod, а таксама мінскі гурт "Кліч". Святочны настрой дапамагаў ствараць клуб сярэднявечнага танца "Берасцейскі замак", які пад жывы акампанемент правёў майстар-клас сярод прысутных.
"Мэта фэста — папулярызацыя фолка і этна сярод моладзі. Бо часам існуе меркаванне, што фолк — гэта ўжо нешта аджылае і не зусім цікавае. Насамрэч гэта меркаванне тых людзей, якія не сутыкаліся з сучаснай і якаснай рэканструкцыяй фолку. Гэта тое, што ўзбагачае нашу культуру і робіць яе непаўторнай", — распавядае Еўрарадыё адзін з арганізатараў Вінцесь Клімус.
Па словах арганізатараў, падобныя фолк-імпрэзы яны плануюць праводзіць цягам году і ў межах іншых традыцыйных беларускіх святаў.



