У Брэсце прайшоў парад нячысцікаў і вядзьмарак

Парад нячысцікаў назвалі Maleficium, а таксама Святам вуліцы Падгародскай. З падачы Брэсцкага  “Свабоднага тэатра” каля тысячы чалавек бавіліся як маглі. Было нават страшна, асабліва малым.
Нячысцікі збіраліся перад  Клубам-на-Вульцы.



Мясцовыя маладзёны  гушкаліся над сапраўднай палескай дрыгвой. У балоце так і цікуе Дрыгвянік.





Нячыстыя рушылі на Падгародскую. 





Еўрарадыё пацікавілася, што такое Maleficium. “Нячысцікі” патлумачылі: “Малефіцыум – гэта ноч, калі ўсе па-той-бочныя сілы вылазяць з сваіх сховаў і святкуюць. Мусіць быць поўня, і яны вяршэнствуюць. І тут раптам заўважаюць закаханую пару. А тыя закахаліся, закахаліся, закахаліся! Натуральна, яны супраць гэтага, ідуць вайною, спрабуюць перацягнуць на свой бок, завабліваюць грашыма, а потым і ўладай”.

Еўрарадыё: А ўлада – гэта той лысы кароль, у якога  забралі карону?

Дзяўчына: “Так, гэта галоўны, Абадон, дэманюга. Гісторыя такая: ёсць Эдмунд і Клара, двое закаханых. Эдмунд не вытрымлівае, западае на ўладу, а ўлада ад д’ябла. Клара хоча яму дапамагчы і змушае адмовіцца ад кароны. І манах за іх змагаецца-змагаецца з нячысцікамі, з Абадонам, з Адорай, і ў канцы каханне перамагае”.



У
чорным Абадон, кароль нячысцікаў, у чырвоным – Эдмунд.

Неўзабаве Абадон згубіў кія, нячысцікі паразбягаліся, на лузе застаўся адзін – пускаць мыльныя бурбалкі памерам з чалавека.



Пачаўся канцэрт. Сярод сямі заяўленых выканаўцаў быў гурт !WANTED і дзявочы гурт «ТаКкіНАДА».

У клубе аб’явіўся  і трэці складнік свята, мастак Антось Тадорскі. Ягоныя малюнкі на сценах са стылю не выпадалі.







Здымкі Паўла Грыня