У Брэсце прэзентуюць цягнік Пекін-Гамбург, які пройдзе праз Беларусь

У нядзелю Беларуская чыгунка правядзе незвычайную прэзентацыю. У Брэсце прадэманструюць першы міжнародны кантэйнерны цягнік Пекін—Гамбург, які будзе праходзіць праз нашу краіну, паведамляе газета “Рэспубліка”.
Плануецца, што ўвесь маршрут з Кітая ў Нямеччыну зойме 15 з паловай сутак. Усяго да гэтага праекту далучыліся чыгуначныя адміністрацыі шасці дзяржаў.

Прадстаўнікі кіраўніцтва чыгунак Беларусі, Кітая, Манголіі, Расіі, Польшчы і Нямеччыны прыедуць у Брэст для ўдзелу ў падзеі.