У Брэсце пройдзе канцэрт у межах тура польскіх музыкаў “Шапэн-2010”

Знакамітыя польскія музыкі распачалі канцэртны тур “Шапэн-2010” па Беларусі. У межах тура праводзіцца шэраг канцэртаў пад назвай “Да 200-годдзя Фрыдэрыка Шапэна”.

30 кастрычніка канцэрт адбудзецца ў Брэсце. Ян Кшыштаф Броя будзе граць у суправаджэнні сімфанічнага аркестра Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, паведамляе Інстытут Польскі.