У Брэсце п'яны кіроўца спрабаваў забраць машыну са штрафстаянкі ДАІ

Акцыя “Аўтаэгаіст” праходзіць у Брэсце. Яе мэта — навядзенне парадку з паркоўкай аўтамабіляў. Па словах супрацоўніцы аддзела агітацыі і прапаганды абласной дзяржаўтаіспекцыі лейтэнанта Наталлі Карабко, факт парушэння фіксуецца з дапамогай фотаздымка, пасля чаго ўладальніка аўтамабіля выклікаюць у ДАІ для разбіральніцтва. Яму пагражае альбо папярэджанне альбо штраф да 35 тысяч рублёў.

Акцыя ўжо прынесла вынікі, адзін з якіх кур’ёзны. Мужчына пасля разбіральніцтва ў ДАІ забраў аўто са штрафной стаянкі, але адразу на выедзе быў затрыманы інспектарам ДАІ. У яго крыві знайшлося 1,6 праміле алкаголя пры дапушчальнай норме 0,5, сказала Еўрарадыё кіраўнік Аддзела агітацыі і прапаганды капітан Наталля Сахарчук.
 
Адзначым, што акцыя была выкліканая тым, што парк прыватных аўто вырас у Брэсце да 150 тысяч. Хаатычнай паркоўкай аўтааматары ствараюць значныя перашкоды адзін аднаму і спецтранспарту: хуткай медыцынскай дапамозе, аўтамабілям камунальнай службы і Міністэрства надзвычайных сітуацый.