У Брэсце шматпавярховік два тыдні “плаваў” у каналізацыі (фота)
Два тыдні “плаваў” у каналізацыі з-за хваробы сантэхніка шматпавярховік у Брэсце. Пра гэта Еўрарадыё распавяла жыхарка дома па вуліцы Ясеневай Раіса Бандарук:
"Два тыдні каналізацыя смярдзела. Дворнік Таццяна, маці трох дзяцей, пайшла ў падвал паглядзець, дык выйшла, а ў яе слёзы кацяцца. Немагчыма, кажа, няйначай там труп бамжа раскладаецца. У ЖЭСе ёй сказалі, што гэты дом найніжэй пастаўлены, і гэта грунтавая вада. Маўляў, так будзе заўсёды. А дзверы зачынілі на замок".
Па сценах чарвякі папаўзлі, пачала мошка пладзіцца, кажа Раіса Бандарук. Жыхары дома тэлефанавалі на “гарачую лінію”, дык пасля перасталі падымаць слухаўку.
Сантэхнік ЖЭСа сказаў, што прычына здарэння ў вялікім цэлафанавым мяшку, які нехта кінуў у каналізацыю. Ён ляжаў у бальніцы, дык не было каму разабрацца, сказаў мужчына.
Узровень затаплення бачны нават на вонкавых сценах.
Зрэдку прысылалі асенізатараў для адкачкі. Сёння быў апошні рэйс.