У Брэсце спецыяльныя групы ловяць нелегальных гандляроў

У Брэсце створаныя спецыяльныя групы рэагавання на нелегальны гандаль.

У іх складзе супрацоўнікі міліцыі, падаткавікі, санітарныя лекары. Штодня яны выязджаюць у праблемныя раёны абласнога цэнтру, дзе робяць кантрольныя закупкі ў гандляроў нелегальным таварам. За дзень яны ловяць каля ста чалавек.

За парушэнне правілаў гандлю ўжо дэпартаваныя сем замежнікаў-грамадзян Украіны, Узбекістана і Малдовы. Штрафы за незаконнае прадпрымальніцтва дасягаюць паўтара мільёна рублёў. Але прызначыць такое пакаранне суд можа толькі пасля другога папярэджання.  

ОНТ