У Брэсце ў бамжа адабралі дзве пляшкі віна і 50 рублёў
Бамжа абрабавалі ў Брэсце.
37-гадовы мужчына паскардзіўся ў міліцыю, што ўвечары каля адной з крамаў невядомыя гвалтоўна адабралі ў яго дзве пляшкі віна, якія каштавалі 7 тысяч рублёў, і гаманец, у якім было 50 рублёў.
Міліцыянты высветлілі, што рабаўніцтва ўчынілі раней судзімыя жыхары Брэста, якіх ужо затрымалі.