У Брэсце ў якасці кантралёраў грамадскага транспарту набіраюць студэнтаў
Студэнтаў набіраюць у Брэсце ў якасці кантралёраў грамадскага транспарту. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік дырэктара службы забеспячэння пасажырскіх перавозак “Гортранс” Алег Ігнатчук: "У нас днём няма неабходнасці ў вялікай колькасці кантралёраў, бо людзі неяк плацяць нармальна днём, а вось вечарам... Таму мы набралі сем студэнтаў з Тэхнічнага ўніверсітэта для працы ўвечары. Будзем набіраць яшчэ чалавек дзесяць. Агулам служба кантролю прырасце на чалавек 30-35. Гэта амаль удвая больш, чым было раней".
Паводле слоў Ігнатчука, пераважна бяруць студэнтаў з няштатнага атраду самааховы ўніверсітэта. Яны мусяць мець характарыстыку з месца вучобы. Праца на паўстаўкі дасць больш за стыпендыю, але гэта залежыць ад прытоку грошай за праезд у гарадскую казну. Гэта будзе відаць ужо напрыканцы кастрычніка, сказаў Алег Ігнатчук.
Адзначым, што павелічэнне службы кантролю звязанае з масавым скарачэннем кандуктараў у аўтобусным парку. Але, як бачым, кандуктараў у кантралёры не бяруць. Паколькі ўвечары ў транспарце "народ больш неадэкватны трапляецца", патрабуюцца людзі маладыя і моцныя, патлумачыў намеснік дырэктара “Гортранса”.