У Брэсце вандалы разбілі каля 70 надмагілляў (фота)
На каталіцкіх могілках у Брэсце вандалы разбілі каля 70 надмагілляў. Помнікі перакуленыя, крыжы разбітыя. Завалены некаторыя помнікі з граніту, якія былі ў адносна добрым стане. Вандалы павалілі як старыя, так і адносна нядаўна зробленыя помнікі. Дасталося і склепам.

Па словах актывісткі Саюзу палякаў, апавешчаны і прымае меры польскі кансулат.
Зараз па гэтай справе распачата следства.

Варта нагадаць, што ў 2001 годзе могілкі былі ачышчаныя ад дрэваў, друзу і смецця.