У Брэсце выставілі здымкі Германіі пры камуністах і пры капіталізме

Праект фотамастака Штэфана Копэльмана называецца “Мясцовы час” і  паказвае ўсходненямецкія гарады ў 1990 г. (перад разбурэннем Берлінскага муру) і ў 2002 г. 
Аўтар праехаў па ГДР з фотаапаратам і паўтарыў свой маршрут потым. Фатаграфаваў дакладна з таго самага месца і дакладна ў такім самым ракурсе. Перад намі — дакументы часу.

Выстава праходзіць у Музеі выратаваных каштоўнасцяў і да 18 красавіка пры падтрымцы інстытута імя Гётэ ў Мінску. Потым экспазіцыя перабярэцца ў іншыя беларускія гарады.











На здымках:
Дрэздэн, Пірна, Ляйпцыг, Гёрлітц, Цытаў