У Брэсце з лёду на вяслярным канале ганяюць рыбакоў (фота)
Рыбакоў зганяе з лёду ахова на вяслярным канале ў Брэсце. Каля мікрараёна Кавалёва зімой іх на лёдзе — сотні. Ахоўнікі тлумачаць свае дзеянні рашэннем гарвыканкама. Дырэктар спартыўнага цэнтра Дзмітрый Аляксандравіч кажа, што з гэтай нагоды рыбакі скардзяцца на яго ўжо тры гады. Лісты даходзілі да адміністрацыі прэзідэнта, але "ёсць рашэнне гарвыканкама, і ён яго выконвае". Паводле яго слоў, спаборніцтвы на канале будуць ужо ў красавіку, і трэба, каб лёд хутчэй таяў і яго пілуюць.
На лёдзе вяслярнага канала ў чацвер усё ж былі некалькі рыбакоў. Адзін сказаў, што існуе забарона вудзіць рыбу і летам, нават з берага. А ў іншых краінах гэта можна рабіць, летась на чэмпіянаце свету па веславанні ў Румыніі на канале нават стаялі людзі з вудамі, а ў нас выходзіць "рэжымны аб’ект", кажа адзін з рыбакоў.