У Брэсце за распаўсюд бюлетэня затрымалі трох актывістаў

Каля Брэсцкага аблвыканкама затрымалі трох маладых людзей, якія раздавалі бюлетэнь пра арыштаваных кандыдатаў на прэзідэнцтва, паведаміў праваабаронца Раман Кісляк.  У 8.45 быў затрыманы Іван Спасюк, у 9.00 Вікторыя Грышанава і ў 9.15 Юрый Бакур. Першыя двое знаходзяцца ў Ленінскім РАУС, месцазнаходжанне Юрыя Бакура пакуль не ўстаноўленае, сказаў Раман Кісляк.