У Брэсце загінуў 23-гадовы чыгуначнік, які аглядаў грузавы цягнік
Трагічнае здарэнне адбылося на чыгуначным вакзале.
Малады рабочы залез на дах вагона і наблізіўся да кантактнага дрота. У гэты момант ён атрымаў магутны электрычны ўдар. Па словах экспертаў, у яго не было шанцаў, каб выжыць — на ім імгненна загарэлася вопратка.
Праваахоўнікі цяпер высвятляюць абставіны здарэння. Іх цікавіць, чаму ўчастак, на якім вяліся работы, не быў адключаны ад напружання. Вядома, што загінулы працаваў на чыгунцы больш за 2 гады, інфармуе тэлеканал АНТ.