У Брэсце затрымалі кантрабанду ікон, якія везлі ў Польшчу

Тры кантрабандныя іконы знайшлі беларускія мытнікі ў пасажыра цягніка “Брэст-Цярэспаль”. У Польшчу іх збіраўся вывезці 36-гадовы брэстчанін.  Мужчына патлумачыў, што перавезці іконы яго папрасіла малазнаёмая жанчына з Масквы за ўзнагароджанне ў памеры 75 долараў. Паводле папярэдняй інфармацыі, кошт трох іконаў канца XIX — пачатку XX стагоддзя складае каля тысячы долараў.

Лёс кантрабанды вырашыць суд.

БелаПАН