У Брэсце затрымалі жанчыну за скупку барэльефаў герояў вайны
У Брэсце затрымалі 29-гадовую мясцовую жыхарку. Яе падазраюць у скупцы чатырох выкрадзеных барэльефных партрэтаў герояў Вялікай Айчыннай вайны з алеі "Іх імёнамі названыя вуліцы". Як паведаміў БелаПАН,7 траўня на яе распачалі крымінальную справа па ч.1 арт. 236 Крымінальнага кодэксу (набыццё альбо збыт матэрыяльных каштоўнасцяў, загадзя здабытых злачынным шляхам).
Па звестках следства, 14 красавіка жанчына набыла ў выкрадальнікаў гэтыя бронзавыя барэльефы за 360 долараў ЗША. Пры гэтым яна загадзя ведала, што барэльефы здабытыя злачынным шляхам. Падазроную змясцілі ў ізалятар часавага ўтрымання.
Нагадаем, што барэльефы былі выкрадзеныя ў ноч з 7 на 8 красавіка. Гэта ўжо другі факт крадзяжу партрэтаў з алеі "Іх імёнамі названыя вуліцы Брэста". У ноч з 7 на 8 траўня 2007 гады былі выкрадзеныя чатыры бронзавыя партрэты герояў Вялікай Айчыннай вайны. Выкрададюць іх дзеля каляровых металаў.