У Брэсце здымуць кіно пра Ўзбекістан і Ўладзіміра Высоцкага

У жніўні ў Брэсце пачнуць здымаць фільм пра Ўладзіміра Высоцкага. Матэрыял рыхтуецца для тэлесерыяла і для фільма, які будзе дэманстравацца  ў кінатэатрах. Як піша "Вечерний Брест", маскоўская каманда будзе аднаўляць падзеі, калі Высоцкі ў 1979 годзе гастраляваў па Ўзбекістане. Перад здымачнай групай пастаўленая задача - распавесці пра адзін тыдзень з жыцця паэта за год да яго смерці.

Над сцэнарам  працаваў Мікіта - сын Высоцкага. Менавіта яго ўспаміны леглі ў аснову карціны. Плануецца, што яна выйдзе на экраны 25 ліпеня 2011 года - да ўгодак смерці паэта.
 
У Брэсце здымачную  групу цікавіць стары аэрапорт. Тут будуць узнаўляцца фрагменты, калі артыст толькі прыбыў у Ташкент, а затым пакінуў яго.